01.06.2023
Выпускны баль
Выпускны баль у Тухавіцкім дзіцячым садзе.
Вось і настала пара развітацца з дзіцячым садам і нашы выпускнікі, прыгожыя, жыццярадасныя, таленавітыя пачынаюць школьнае жыццё. Разам з Бураціна і Мальвінай яны пабывалі на уроках, адгадвалі загадкі, танцавалі, загадвалі, кім стануць у будучым. Цікавую гульнявую праграму для выпускнікоў падарылі Міккі-Маус і Чабурашка.
Наш дзіцячы сад жадае выпускнікам поспехаў, здароўя, цікавых сустрэч і дабра і мы ўсе кажам “У добры час!”.

