Архив новостей
<> <>
РусскийБеларускi
<> <>

Одно окно | Детские сады | Мероприятия | Родителям | Педагогам | Сервисы | Патриотическое воспитание

 

Меню раздела

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

хостинг

adm.edu.by

 


15.11.2021

МОЙ РОДНЫ КУТ, МАЯ ЗЯМЛЯ

Пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў Начаўскім дзіцячым садзе ў старэйшай групе “Званочкі”. Музычны кіраўнік Метушэўская В. М., выхавацель Ігнацьева В. П. разам з Дзедам Усяведам (Кулік А. З.) з выхаванцамі чыталі вершы на роднай мове, слухалі мелодыі і спявалі песні аб роднай Беларусі, называлі яе сімвалы, у гульнях складалі карту Беларусі, гутарылі аб сталіцы, аб сваёй роднай вёсачцы, беларускіх музычных інструментах, азначалі якасці беларусаў. Зацікавіла прапанова прадоўжыць сказ: “Я люблю Беларусь, таму што…”. Асаблівае месца хлебу, людзям, якія яго здабываюць, аб дарозе яго ад поля да стала, пашаны да працы хлебаробаў.

Пачастункамі, вершаванымі словамі завяршылася мерапрыемства аб выхаванні любові і павагі да роднай Беларусі.

Куточак зямлі, дзе бярозкі шумяць,

Дзе ясныя зоркі ў азёры глядзяць,

Дзе клёкат бусліны над песняй гучыць,

Куточак зямлі, як цябе не любіць?

Мы лёсам адзіным з табою жывём,

Ласкава цябе Беларуссю завём!

 


                 

 

8 (01633) 2-14-76, 6-04-06

lrmk@brest.by